1. Прыняць правілы
  2. Вашы дадзеныя
  3. Пацвердзіць email
  4. Наш водгук

Некалькі базавых правілаў.

Правілы вызначаныя мадэратарамі дамена vkl.world.

  1. Наш сервер беларускамоўны, таму дазваляюцца выключна беларускамоўныя ўліковыя запісы і допісы. Выкарыстўваць можна як кірыліцу так і лацінку. У любых іншых выпадках уліковы запіс можа быць заблакаваны мадэратармі серверу.
  2. Дазваляецца выкарыстанне міжнароднай ангельскай мовы ў допісах. Дазваляецца выкарыстанне іншых моў у апісанні ўліковага запісў, але наяўнасть беларускай часткі апісання абавязковая.
  3. Дазваляецца пашыраць іншамоўныя допісы, калі гэта не парушае іншыя правілы нашай суполкі. Дазваляецца адказваць на іншамоўныя допісы на мове допісў, калі гэта не парушае іншыя правілы нашай суполкі.
  4. Забаронены пагрозы асабістай бяспецы карыстальнікаў серверу ў любым выглядзе. Пагрозы расправамі, шатнатж, правакацыі, агрэсіўныя дзеянні, публікацыя асабістых дадзеных карыстальнікаў без іх дазволу і іншае можа быць падставай для блакавання ўліковага запісу мадэратармі серверу.
  5. Паважаем, дапамагаем ды не абражаем адно аднаго. Абразы могуць прывесці да папярэджвання ці блакавання ўліковага запісу.
  6. Забаронена парнаграфія, прапагадай расізму, імперыялізму, нацызму, фашызму, камунізму, гамафобія і іншыя супярэчлівыя тэмы.
  7. Забаронена як рэлігіёзная прапаганда, так і абразы рэлігіёзных поглядаў.
  8. Абмежаванні і блакаванні іншых сервераў з сеціва Мастадон адбываецца па вырашэнні мадэратараў серверу на падставе скаргаў ад карыстальнікаў серверу.